Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.09.2021

Унікальная знаходка выяўлена ў Гальшанскім замку

   Падчас кансервацыйных і супрацьаварыйныя работ на паўночна-ўсходнім корпусе Гальшанскага замка знойдзены фрагменты арыгінальнай пліткі XVII стагоддзя – менавіта на гэты перыяд прыходзіцца будаўніцтва на нашых землях унікальнай рэзідэнцыі роду Сапегаў.    Па словах Сяргея Жыліка, метадыста па музеях і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны аддзела метадычнай работы раённага цэнтра культуры, знаходка была выяўлена рабочымі ТАА “Граніт +” пры правядзенні расчысткі ад напластаванняў грунту бетоннай падлогі ўздоўж унутранай сцяны корпуса. Разам з фрагментамі пліткі знойдзены і элементы цэглы-пальчаткі.    Знаходка цалкам адпавядае той плітцы, што ўпрыгожвае сёння адзін з зандажоў на другім узроўні адрэстаўраванай паўночнай вежы палацава-паркавага комплексу. Вывучэнне знойдзеных унікальных артэфактаў дазволіць прачыніць чарговую таямніцу старажытнага архітэктурнага збудавання, якое мы з гонарам называем каменнай кветкай нашага краю.    Супрацьаварыйныя і кансервацыйныя работы, якія вядуцца зараз на Гальшанскім замку, фінансуюцца фондам Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. На гэтыя мэты выдзелена 350 тысяч рублёў. 388 тысяч рублёў прадугледжана Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады.