Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17.08.2021

Ва ўстановах адукацыі Ашмянскага раёна праходзіць узаемаправерка

   Не паспеў скончыцца мінулы навучальны год, як на носе ўжо новы. Пакуль вучні адпачываюць і набіраюцца сіл на чарговы “забег” у навуку, ва ўстановах адукацыі поўным ходам кіпіць работа. Падрыхтоўка да навучальнага года – справа сур’ёзная, якая вымагае рамонту фасадаў і кабінетаў, актавых і спартыўных залаў, замены мэблі і абсталявання, добраўпарадкавання тэрыторыі, насычэння дадатковым матэрыялам тэматычных пляцовак у дзіцячых садках, паліц і шафаў — у класах, а таксама іншых важных момантаў, без якіх немагчыма ўявіць паўнавартасны вучэбны працэс.    Фінальным акордам гэтай карпатлівай працы калектываў школ і дзіцячых садкоў лічыцца ўзаемаправерка, падчас якой раённая камісія робіць заключэнне аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Першым у нашым раёне прымаў іспыт калектыў ясляў-сада №7.    — З аднаго боку нам лягчэй, чым іншым – мы самыя маладыя, — зазначыла ў размове загадчыца дашкольнай установы Алена Гудас. — Між тым дзевяць гадоў эксплуатацыі будынка – таксама тэрмін, хаця мы і імкнёмся беражліва ставіцца да памяшканняў і маёмасці, а таксама вучым гэтаму нашых выхаванцаў. Сёлета ні адно памяшканне не абмінуў пэндзаль з фарбай. У многіх пакоях атынкавана столь. Касметычны рамонт праведзены ў басейне, спартыўнай зале, блоку харчавання, падвальных памяшканнях, часткова абноўлены фасад, акцэнт зроблены на цокаль, прыведзена ў належны стан надворнае абсталяванне. Яркімі фарбамі зайгралі калідоры і лесвіцы нашага садка. За лік пазабюджэтных сродкаў заменены інвентар на кухні, а таксама посуд у адной з груп.    Кожны член раённай камісіі звяртае ўвагу на пункты ў сваім накірунку работы: супрацоўнік РАНС Ілья Літвін – на пажарную бяспеку, прадстаўнік цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Тэрэса Давыдава – на ўмовы прыгатавання ежы ў блоку харчавання, стан санітарных пакояў, меры бяспекі супраць каранавіруснай інфекцыі. Для старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксея Дэрвіса важна, як створаны ўмовы для адпачынку і прыняцця ежы работнікамі дашкольнай установы. А вось начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская трымае ў полі зроку ўсе гэтыя складнікі, бо самае галоўнае ў вучэбным працэсе – стварэнне бяспечных умоў як для дзяцей, так і для работнікаў устаноў адукацыі.    Дзіцячы садок з іспытам справіўся на выдатна – акт падпісаны з першага разу. Наперадзе членаў камісіі чакаюць астатнія ўстановы адукацыі, якія гэтак жа пахнуць свежай фарбай і чакаюць сваіх выхаванцаў у сваіх адноўленых сценах. Ашмянскі Веснік