18.06.2020
З 18 чэрвеня музей имя Ф.К.Багушэвіча анансуе адкрыццё новай выставы
Ашмянскі краязнаўчы музей имя Ф.К.Багушэвіча анансуе адкрыццё новай выставы. З 18 чэрвеня да ўвагі наведвальнікаў мы прадстаўляем творчасць нашай таленавітай зямлячкі, мастачкі Надзеі Мікелсонс. Прадстаўленыя кампазіцыі складаюцца ў адзіную мастацкую выставу пад назвай “Мой утульны сусвет”. Кожны твор -- відавочная спроба адлюстраваць перажыванне наваколля, магчыма крыху змрочная на першы погляд, але пры пільным разгляданні, гледачом авалодвае сапраўднае адчуванне пяшчотнай утульнасці, што зачароўвае, кліча ў свой сусвет. Карціны Надзеі з тых, што правакуюць на рэфлексіі, мары, успаміны, дый проста на добры настрой. Сама Надзея, як і ейныя творы – згустак супярэчлівасцей – далікатная і сарамлівая прыгажуня – трэнер па паўэрліфтынгу, а ўжо вольны час аддадзены любімаму хобі. Надзея – мастак-самавучка, магчыма таму асабіста вельмі сціпла ставіцца да сваёй творчасці, а мы, лічым за гонар правесці на сваёй пляцоўцы першую персанальную выставу ашмянскай мастачкі Надзеі Мікелсонс і запрашаем вас усіх да знаёмства з яе ўтульным сусветам! Выстава працуе з 18 чэрвеня, з 10-00 да 19-00, у выставачнай зале музея: г.Ашмяны, вул.Савецкая, 128. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам прадугледжаныя відэа-падарожжы па выставе з удзелам аўтара, сачыце за інфармацыяй ў сац.сетках і на нашым сайце.
Normal
0
false
false
false
RU
X-NONE
X-NONE
/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:"Обычная таблица";
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-priority:99;
mso-style-parent:"";
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin-top:0cm;
mso-para-margin-right:0cm;
mso-para-margin-bottom:10.0pt;
mso-para-margin-left:0cm;
line-height:115%;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:11.0pt;
font-family:"Calibri","sans-serif";
mso-ascii-font-family:Calibri;
mso-ascii-theme-font:minor-latin;
mso-hansi-font-family:Calibri;
mso-hansi-theme-font:minor-latin;
mso-fareast-language:EN-US;}