18.09.2021
Загінуўшым — ад жывых
У знакавы для горада юбілейны дзень аддалі даніну памяці тым, хто ваяваў за мір на зямлі, хто загінуў за спакой і незалежнасць на роднай зямлі. Да помніка на брацкай магіле ў гарадскім парку прыйшлі старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, яго намеснік Наталля Станкевіч, воіны-інтэрнацыяналісты, старшыня раённага савету ветэранаў Уладзімір Бельчанка. Урачыстае ўскладанне кветак, як знак таго, што мы памятаем тых, хто не вярнуўся на радзіму, але жыве ў сэрцах ашмянцаў! АВ