Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ошмянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости республики
10.05.2026

Аляксандр Лукашэнка: абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў стала неад’емнай часткай нашай паўсядзённасці

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. «Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад’емнай часткай паўсядзённасці», — гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што павага да герба, сцяга і гімна яднае беларусаў і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. «І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню», — падкрэслiў ён. «Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт пажадаў суайчыннiкам здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём дзяржаўных сцяга, герба і гімна Дарагія суайчыннікi! Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад’емнай часткай паўсядзённасці. Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню. Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна. Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог. Аляксандр Лукашэнка, 10 мая 2026 года.