Афіцыйны сайт

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома  (тэл.76626, 76627) 

   
   Дзейнасць аддзялення накіравана на максімальна магчымае падаўжэнне знаходжання грамадзян у звыклых хатніх умовах і падтрыманне іх сацыяльнага, псіхалагічнага  і фізічнага статусу.
   Аддзяленне створана для аказання непрацаздольным грамадзянам і інвалідам сацыяльна-бытавых, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных і кансультатыўна-інфармацыйных паслуг дома.                                 
    На абслугоўванні знаходзяцца 520 чалавек.


САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАСЛУГІ У ФОРМЕ САЦЫЯЛЬНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ ДОМА ДАЮЦЦА: 
  на ўмовах поўнай аплаты:                               
- грамадянам  пажылога ўзросту і адзінока пражываючым інвалідам, незалежна ад памеру пенсіі;                                                                        
- адзінокім пажылым грамадзянам і адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі перавышае 2 БПМ на ўмовах частковай аплаты:    
- адзінокім пажылым грамадзянам, адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі не перавышае 2 БПМ                                   
  
  бясплатна:                                                                 
- адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту (60 гадоў і старэй), адзінокім інвалідам 1-2 групы, чый памер атрыманай пенсіі не перавышае 1 БПМ                  
- усім катэгорыям ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і сем'ям загінуўшых воінаў (у парадку выключэння).


  















   Дзейнічаюць  "прыёмныя сем'і"- сумеснае пражыванне асобы, якая мае патрэбу  ў сацыяльных паслугах і асобы, якая аказвае сацыяльныя паслугі, не з'яўляецца сваяком, абавязаным па законе яго ўтрымоўваць.
   Дзейнічаюць "гасцявыя  сям ' і "- прыём на пражыванне часова, напрыклад, на зімовы час.

   З 30.11.2016 года дзейнічае дом сумеснага самастойнага пражывання, размешчаны па адрасе: г. Ашмяны, вул. Я.Коласа, д.4, кв.3 для грамадзян пажылога ўзросту здольных да самаабслугоўвання і самастойнага пражывання з ліку пажылых грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. 

    Дом разлічаны на пражыванне чатырох чалавек. 
  Свой бюджэт жыхары плануюць самастойна, зыходзячы з уласных патрэбаў, распараджаюцца сваёй пенсіяй таксама самастойна. Дапамогу ў вядзеннi хатняй  гаспадаркі ім аказвае сацыяльны работнік. 
  Камунальныя паслугі і іншыя плацяжы ў роўных прапорцыях дзеляцца і аплачваюцца самімі жыхарамi, таксама яны праводзяць аплату за паслугі сацыяльнага работніка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб сацыяльным абслугоўванні.