Афіцыйны сайт

Прамысловасць

Прамысловыя прадпрыемствы Ашмянскага раёна:

Дынаміка індэкса прамысловай вытворчасці па наборы тавараў-прадстаўнікоў па Ашмянскаму раёну


























Асноўная роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна належыць 10 прамысловым прадпрыемствам, якія забяспечваюць устойлівае функцыянаванне ўсіх сфер эканомікі, і прадстаўлены рознымі галінамі: харчовая, машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая, будаўнічых матэрыялаў і іншымі.

У прамысловасці раёна за 2016 года выраблена прадукцыі, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 157,4 млн. рублёў,  тэмп росту да ўзроўню 2015 года склаў 124,0%.

Тэмп росту індэкса фізічнага аб'ёму прамысловай вытворчасці склаў 104,2%, пры заданні на 2016 года 100,3%. Найбольшы тэмп росту забяспечаны ў апрацоўчай прамысловасці (104,9%), забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой (105,2%).

На 1 студзеня 2017 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна запасы гатовай прадукцыі склалі 2843,0 тыс. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці - 22,0%, у тым ліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, - 819,0 тыс. рублёў, або 117,5%, арганізацый, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, - 2024,0 тыс. рублёў, або 16,6% пры нарматыве 31,6%.

За 2016 год прадпрыемствамі раёна адгружана прамысловай прадукцыі на 155,1 млн. рублёў, што складае 98,6% у аб'ёме вырабленай прадукцыі.