Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка


Спіс сельскагаспадарчых арганізацый Ашмянскага раёна
Спіс кіраўнікоў арганізацый Ашмянскага раёна, якія абслугоўваюць АПК
ЗВЕСТКІ аб фінансавых выніках па сельскагаспадарчым арганізацыям


  У раёне маецца 8 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і 26 фермерскіх гаспадарак. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў састаўляе 51,5 тыс. га, з іх раллі 33,8 тыс. га. Якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў складае 30,5 бала, ворыва – 33 балы. На тэрыторыі раёна функцыянуюць 4 перапрацоўчых прадпрыемстваў, на якіх вядзецца перапрацоўка і вытворчасць мяса, малака, бульбы, дрожджаў. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Ашмянскага раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса - малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў і бульбы ў раслінаводстве.
   У галіне сельскай гаспадаркі працуе 1 608 чалавек. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчых культур, рыбаводстве, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі. За фермерскімі гаспадаркамі замацавана 1 472 га зямельных угоддзяў. У гаспадарках маюцца жывёлагадоўчыя фермы па вытворчасці малака, свініны, ялавічыны.  
   Па стане на 1  студзеня 2018 года на фермах утрымліваецца 25 277  галоў буйной рагатай жывёлы (у тым ліку 9 232 галавы кароў), 20 904  галавы свіней.
   За студзень-снежань 2017 года:
 - надой малака склаў 39,6 тыс. тон  (100,5 % да ўзроўню 2016 года),
 - рэалізавана мяса ў жывой вазе 5,6 тыс. тон (90,8 % да ўзроўню 2016 года),
 - ад кожнай каровы надоена 4 338 кг малака (плюс 9 кг да ўзроўню 2016 года),
 - выраблена валавой прадукцыі на суму 55 299 тыс. рублёў (104,5 % да ўзроўню 2016 г.). 
   Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за студзень-лістапад  2017 года склала 45 105 тыс. рублёў, або 133,3 % да ўзроўню 2016 года. Пры рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі 5,5 % прыбытак ад рэалізацыі склаў 2 115 тыс. рублёў. Узровень рэнтабельнасці па канчатковаму выніку склаў 3,5 %, 7 прадпрыемствы спрацавалі з прыбыткам, 1 - атрымала страту.