Дзейнасць Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ў сферы фізічнай культуры і спорту накіравана на стварэнне спрыяльных умоў па паляпшэнні якасці прадастаўлення фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву і забеспячэнне выніковасці выступлення прадстаўнікоў Ашмянскага раёна на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.
Сектар спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама
(тэлефон-80159322165)
Загадчык сектара-Шыдлоўская Жанна Іванаўна
Старшы інспектар-Ступакевіч Святлана Генрыхаўна
СПАРТЫЎНЫЯ ЎСТАНОВЫ
Вучэбна-спартыўная ўстанова
"Ашмянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа ім. А. С. Барбашынскага»
Адрас: 231103 г. Ашмяны, вул. Савецкая, 1, тэл. (01593) 73244
Кіраўнік: Гайко Ірына Зыгмундаўна
Спартыўная база: фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у якім размяшчаецца гандбольная зала, зала для заняткаў цяжкай атлетыкай, побач футбольная спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём.
Культывуюцца віды спорту: Лёгкая атлетыка, гандбол, футбол, цяжкая атлетыка і дзюдо.
На базе ўстановы ў летні перыяд працуе спартыўны лагер»Алімпіец".
Дзяржаўная ўстанова
"Ашмянскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб»
Адрас: 231103 г. Ашмяны, вул. Савецкая, 1, тэл. (01593) 20308
Кіраўнік:Раткевіч Святлана Іванаўна
Спартыўная база: стадыён па вул. Чкалава з травяным пакрыццём для футбола і лёгкаатлетычным ядром на 500 пасадачных месцаў, варкаўт (Workout) пляцоўка ў мікрараёне заходні; універсальная спартыўная пляцоўка ў мікрараёне заходні; міні-футбольная спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём у шматкватэрнай жылой пабудове па вул.
Дзейнасць: створаны каманды раёна па міні-футболе, футболе, валейболе, стрытболе, гандболе, лёгкай атлетыцы. На базе клуба культывуюцца такія віды спорту як настольны тэніс, футбол і валейбол. Створаны групы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У Ашмянскім раёне вядзецца актыўная работа па папулярызацыі фізічнай культуры, спорту і здаровага ладу жыцця. Штогод праводзіцца больш за 90 фізкультурна-спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у якіхпрымаюць удзел больш за 5000 чалавек розных узроставых груп.
Найбольш значныя мерапрыемствы для насельніцтва і прыцягнення да актыўнага жыцця:
«Тата, мама, я - здаровая сям'я» |
«Ашмянская лыжня» |
«Ашмянская вясна» |
«Адкрыты раённы турнір па гандбоуе на прызы старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта» |
«Сусветны дзень снегу!» |
Фестываль бегу «Ашмянская пяцерка» |
спартакіяда сярод арганізацый і прадпрыемстваў Ашмянскага раёна якая ўключае ў сябе 16 відаў спорту |
спаборніцтвы па зімовым/летнім шматбор'і «Здароўе» |
«Міжнародны турнір па гандболу на прызы Алімпійскага чэмпіёна А.С.Барбашынскага» |
спаборніцтвы па зімовым/летнім мнагаборстве комплексу «Абаронца Айчыны» |
раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе і легкай атлетыцы |
раённае фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаваные да 9 Траўня |
Мотакрос |
Калядны турнір па валейболу сярод мужчынскіх і жаночых каманд і іншае. |