У панядзелак, 14 чэрвеня, у Гродне стартуе абласная патрыятычная эстафета перадачы Вечнага агню " 80 гадоў смутку і памяці».
На працягу ўсёй патрыятычнай эстафеты Вечны агонь будзе перадавацца з раёна ў раён з наведваннем месцаў пахаванняў і вайсковай славы.
16 чэрвеня ад Воранаўскага раёна эстафету прыме Ашмянскі раён. Урачысты мітынг з перадачай Вечнага агню адбудзецца ў 10.00 у гарадскім парку. Далей аўтакалона памяці накіруецца па маршруце Навасёлкі-Баруны-Гальшаны.
Патрыятычную эстафету Ашмяншчына перадасць суседзям з Астраўца. Завершыцца яна 22 чэрвеня ў Гродне-Вечны агонь перададуць прадстаўнікам пагранічнай групы для правядзення лампаднага шэсця па вуліцах горада.