Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.10.2024

Дай лесу новае жыццё! На Ашмяншчыне далучыліся да грамадскай акцыі

 Добрай традыцыяй для ашмянцаў стаў удзел у разнастайных рэспубліканскіх акцыях па аднаўленні лясоў. Гэты год – не выключэнне. Работнікі Ашмянскага райвыканкама на чале са старшынёй Уладзіславам Гершгорыным і дэпутацкі корпус раёна разам са сваім лідарам Юрыем Карповічам аказалі дапамогу Ашмянскаму лясніцтву ў аднаўленні ляснога фонду. Да ініцыятыўнай групы далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Ракавец.

Дабраахвотнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё”, абвешчанай Прэзідэнтам Беларусі.

Акцыя, мэта якой аднавіць пашкоджаныя бурай участкі лесу, праходзіць у краіне з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Удзел у ёй прымаюць людзі самых розных прафесій.

Пасля падрабязнага інструктажу па высадцы сеянцаў, з добрым настроем удзельнікі акцыі прыступілі да работы. Працавалі актывісты на ўчастку за вёскай Баранцы, які быў раней пашкоджаны караедам. За некалькі гадзін агульнымі намаганнямі групы было высаджана каля чатырох тысяч сеянцаў. Як паведаміў лесавод, праз сем год саджанцы будуць пераведзены ў катэгорыю лесу.