Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.08.2020

Бюлетэнь для галасавання. Як запаўняць

   Бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
   У бюлетэнь у алфавітным парадку ўключаны Імя Па Бацьку і дадзеныя ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў. Справа ад даных аб кожным кандыдаце - пусты квадрат.
   У канцы пераліку кандыдатаў-радок "супраць усіх кандыдатаў" і таксама пусты квадрат.
   Галасаванне заключаецца ў тым, што кожны выбаршчык ставіць які-небудзь знак (крыжык, галачку і т.д.) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас.
   Несапраўдным прызнаецца бюлетэнь:
  • у якім знак пастаўлены больш чым у адным квадраце;
  • у якім знак не пастаўлены ні ў адным з квадратаў;
  • неўстаноўленага ўзору (адрозніваецца па памеры, колеры, якасці паперы, друкарскага шрыфта і т. п.);
  • калі на адваротным баку адсутнічаюць подпісы членаў участковай камісіі (не менш двух).