Структура ўпраўлення
Аддзел па працы і занятасці ажыццяўляе нагляд за:
- выкананнем заканадаўства аб працы;
- выкананнем прагнозных паказчыкаў па росту заработнай платы;
- выкананнем заканадаўства пры заключэнні калектыўных дагавораў;
- правядзеннем атэстацыі рабочых месцаў, выкананнем мерапрыемстваў па ахове працы;
- ажыццяўляе рэгістрацыю беспрацоўных і тых, хто звярнуўся за садзейнічаннем у працаўладкаванні;
- стварае банк даных вакансій у раёне.
Садзейнічае ў:
- працаўладкаванні грамадзян на пастаянную, часовую і грамадскую работу якая аплачваецца;
- прафесійнай арыентацыі і навучанні беспрацоўных, арганізацыі другаснай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час; сацыяльнай падтрымцы беспрацоўных шляхам выплат дапамогі па беспрацоўі і матэрыяльнай дапамогі, стыпендыі накіраваным на навучанне;
- у арганізацыі самазанятасці беспрацоўных; разглядае ў адпаведнасці з заканадаўствам звароты грамадзян па пытаннях працы і занятасці, арганізуе іх асабісты прыём, прымае меры па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян.
За атрыманнем кансультацыі па ўказаных і іншых пытаннях Вы можаце звярнуцца ў аддзел па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103), кабінет № 8. тэлефоны: 2-21-85, 2-21-84, 2-21-86, 2-21-81.
Аддзел пенсій і дапамог:- ажыццяўляе працу па прызначэнні і выплаце пенсій, дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей (дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці; дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці; дапамога па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3-х гадоў; дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў; дапамога па догляду за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў), прыняцця рашэнняў аб прызначэнні дапамог па догляду за інвалідам 1 групы, альбо асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
- вырабляе выплаты дапамог на пахаванне;
- разглядае ў адпаведнасці з заканадаўствам звароты грамадзян па пытаннях сацыяльнай абароны, арганізуе іх асабісты прыём, прымае меры па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян.
За атрыманнем кансультацыі па ўказаных і іншых пытаннях Вы можаце звярнуцца ў аддзел пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама (каб. № 9,13,14), тэлефоны: 2-21-92, 2-21-87, 2-21-91, 2-21-89.
Па пытаннях прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама, 2 паверх, кабінет № 14.
Па пытаннях прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў звяртацца ў ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» па адрасу г. Ашмяны, вул. Западная,11.