Главная / Новости / Новости района
20.01.2021

20 студзеня праходзіць міжнародная музейная акцыя “Сэлфі ў музеі”

   20 студзеня праходзіць міжнародная музейная акцыя “Сэлфі ў музеі” (#MuseumSelfie). Сэнс акцыі ў прыцягненні ўвагі да музейнай прасторы як да пляцоўкі што аб’ядноўвае разнастайныя культурныя ініцыятывы.

   Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае ўсіх жыхароў і гасцей горада наведаць наш музей, чакаем вас са смартфонамі ў нашых залах! Рабіце сэлфі ля ўпадабаных экспанатаў, выкладайце здымкі ў сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #MuseumSelfieDay2021 і  #ашмянскімузей (у сетцы Instagram пазначайце наш акаунт oszmiana_museum).

   Самых актыўных удзельнікаў акцыі чакаюць памятныя музейныя падарункі!